Выхаванцы Лідскага спецыяльнага ясляў-сада № 16 для дзяцей з парушэннямі зроку рады кожнай новай магчымасці памаляваць з натуры на прыродзе. Традыцыйныя пленэры ў нашай установе хаваюць у сабе багатыя педагагічныя магчымасці — як для ўмацавання здароўя малышоў, так і для выяўлення іх творчых здольнасцей.
Маляванне на свежым паветры ва ўмовах натуральнага асвятлення спрыяе развіццю назіральнасці, каардынацыі “вока-рука”, зрокава-прас-торавага ўспрымання, а таксама фізічнаму аздараўленню дзяцей з парушэннямі зроку.
Выхад на пленэр дазваляе вырашыць задачу фарміравання эстэтычных адносін да свету, мастацкага развіцця дзіцяці сродкамі выяўленчага мастацтва. Знаёмства з творамі пейзажнага жывапісу ўзбагачае ўнутраны свет дзіцяці, выхоўвае пачуццё любові да Радзімы. Задача заняткаў на пленэры — не проста навучыць дзіця бачыць і правільна перадаваць форму і месцазнаходжанне прадметаў, якія малююцца, але і дапамагчы ўбачыць асноўныя колеры І іх адценні, сезонныя змены ў летняй прыродзе, адлюстроўваць іх у малюнку. Зносіны з прыродай выклікаюць эмацыянальны водгук у душы дзіцяці, дазваляюць выйсці за рамкі заняткаў па маляванні ў трупе, дзе можна толью ўспамінаць або ўяўляць карціны прыроды. Вельмі карысна і важна пачуць шамаценне лістоты дрэў, парадаваць вока першымі кветкамі, пачуць спевы птушак. Усё тэта спрыяе актывізацыі захаваных анашзатарау у дзяцей з парушэннямі зроку.
Вынікам нашых заняткаў на прыродзе становіцца прэзентацыя дзіцячай творчасці: выхаванцы разглядаюць работы равеснікаў, адзначаюць падабенства з натурай, удалае кампазіцыйнае вырашэнне, спалучэнне колераў і адценняў. Пленэр паказаў, што стварэнне вобраза адбываецца ў кожнага дзіцяці па-рознаму, таму і творчыя работы атрымліваюцца непадобнымі. З’яўляюцца светлыя сонечныя карціны, якія здольны сагрэць і парадаваць усіх навакольных. Маляванне ў фармаце пленэру выклікае ў нашых выхаванцаў масу прыемных, станоўчых эмоцый.
Такія мерапрыемствы праходзяць у яслях-садзе штогод. Акрамя таго, для дзяцей арганізоўваюцца сустрэчы з прафесійнымі мастакамі. Так, лідскі мастак Рычард Баляслававіч Груша вясной мінулага года дапамог ажыццявіць задуму нашых дзяцей на тэму “Птушкі ў госці да нас ляцяць, пра вясну праспяваць хочуць”.
Ала Ганчар, намеснік загадчыка Лідскага спецыяльнага ясляў-сада № 16 для дзяцей з парушэннямі зроку.
(“Настаўніцкая газета № 95 (8001) ад 29 жніўня 2017 года”)