У Лідскім спецыяльным яслях-садзе N° 16 для дзяцей з парушэннямі зроку займаюцца дзеці з функцыянальнымі парушэннямі зроку: амбліяпіяй, касавокасцю, з анамаліямі рэфракцыі і іншымі вочнымі паталогіямі. Ва ўстанове створана зіная бяспечная простора для іх развіцця. Пры абсталяванні груп і памяшканняў у першую ‘ прадугледжваюцца афарбоўванне сцен у тлыя тоны, мэбля ў адпаведнасці з роставымі зблівасцямі дзяцей, зрокавыя сігналы апоры: жоўты колер — папярэджанне, чырвоны — небяспека.
Ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для сацыялізацыі выхаванцаў, адзіная здароўезберагальная прастора і адаптыўнае развіццёвае асяроддзе для дзяцей парушэннямі зроку. Наш калектыў працуе над папаўненнем прадметна-развіццёвага асяроддзя груп і кабінетаў, накіраванага на фарміраванне бяспечных паводзін у соцыуме. Ва ўсіх трупах ёсць дыдактычны матэрыял і гульнявыя дапаможнікі “Што можа спатрэбіцца пры пажары”, “Вогненебяспечныя прадметы”, макеты “Дом», «Пажарная часць”. Аформлены куткі бяспекі, выраблены сюжэтна-ролевыя гульні “Ратавальнікі”. У дапамогу педагогам распрацаваны практычныя матэрыялы па навучанні дашкольнікаў правілам пажарнай бяспекі, картатэка гульняў па пажарнай бяспецы для выхаванцаў 5—6 гадоў, канспекты заняткаў з выхаванцамі старшай трупы па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” па тэмах «Пажарная бяспека”, “Небяспечныя электрапрыборы дома”, “Акадэмія юных ратавальнікаў”, аформлены буклеты для дзяцей і бацькоў. Творчай групай педагогаў створа¬ны макет “Пажарная часць”.
Педагогі праводзяць з дзецьмі заняткі па тэмах “Наша трупа”, “Наш дзіцячы сад”, “Участак дзіцячага сада”, “Транспарт”, “Горад”, “Пажарная бяспека”, «Бытавыя прыборы”, “Спецыяльны транспарт”, “Бяспечныя зносіны”, “Небяспечныя прадметы”, у перыяд канікул штодзень арганізоўваюцца хвілінкі бяспекі. Наглядны матэрыял для заняткаў па сацыяльна-бытавой арыенціроўцы падбіраецца з улікам ат- рымання максімуму рознабаковай інфармацыі пра аб’екты або з’явы, якія вывучаюцца. 3 мэтай адпрацоўкі дзеянняў выхаванцаў у небяспечных сітуацыях медыцынскія работнікі штомесяц праводзяць гульні-мадэляванні ў “Школе надзвычайных сітуацый”.
На занятках па фізкультуры, на музычных занятках педагогі гарантуюць бяспеку перамяшчэння выхаванцаў у музычнай зале, вучаць правілам выкарыстання фізкультурнага абста- лявання, абыходжання з музычнымі інструментамі. Педагогі праводзяць з дзецьмі лагарытмічныя гульні па тэме, фізкультхвілінкі, рухавыя гульні (“Каляровыя аўтамабілі”, “Калматы сабака”, “Знаходлівыя дзеці”, “Пілоты” і інш.), эстафеты “Патушы агонь”, “Перадача пажарнай каскі”, “Збяры вугольчыкі», “Не- бяспечная зона”. Дзяцей знаёмяць з творамі «Кошчын дом” С.Маршака, “Дзядзя Сцёпа” С.МІхалкова, з імі гугараць (“Я ведаю, што азначаюць колеры на пажарнай машыне”), расказваюць аб правілах абыходжання з бытавымі прыборамі, разбі- раюць сітуацыі праблемнага характеру (“Чаму шкодна дыхаць дымам?”, “Ці небяспечныя бенгальскія агні”), арганізоўваюць гульні-драматызацыі, эцюды, пошук дынамічнага вырашэння гульнявых сітуацый (“Выклікаем ратавальнікаў”), разбіраюць алгарытмы дзеянняў пры ўзнікненні небяспечных сітуацый (“Калі ты ўбачыў агонь”, “Ратавальнікі — людзі адважныя”). У садзе арганізоўваюцца сустрэчы выхаванцаў з прадстаўнікамі Лідскага РАНС, праводзяцца экскурс» ў аварыйна-выратавальную часць РАНС.
Педагогі знаёмяць бацькоў дзяцей з парушэннямі зроку з правіламі бяспекі жыццядзейнасці, арганізоўваюць выставы сямейных работ па тэме. На афіцыйным сайце ўстановы ў рубрыцы “Нашы парады” ёсць старонка “Бяспека дзіцяці”, дзе размешчана інфармацыя для бацькоў. У раздзеле “Фотагалерэя” прадстаўлены фотасправаздачы з мерапрыемстваў. 3 2010 года ў садзе выдаецца часопіс для бацькоў “Нашы непаседлівыя дзеткі”, у якім вялікая ўвага ўдзелена тэме бяспекі. Электронная версія часопіса дазваляе нам пашырыць чытацкую аўдыторыю.
Ала Ганчар, намеснік загадчыка Лідскага спецыяльнага ясляў-сада № 16 для дзяцей з парушэннямі зроку.
(“Настаўніцкая газета № 51 (7957) ад 13 мая 2017 года”)