Обратная связь
Муха-пяюха. Беларуская народная казка ( 2-3 г.)

Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагу- лянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка: 50 — Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць? — Я муха-пяюха. А ты хто? — А я па паліцах скрабатуха. — Сядай, паедзем разам.

Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ска- ча жабка: — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць? — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. А ты хто? — А я па сажалках рагатуха. — Сядай, паедзем разам. Едуць яны дарогаю, едуць яны шырокаю — на галінцы вавёрка: — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць? — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. А ты хто? — А я па елках скакуха. — Сядай, паедзем разам. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — бяжыць заяц: — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць? — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. А ты хто? — А я праз дарогу скок. — Сядай, паедзем разам. Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — ідзе воўк: — Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць? — Муха-пяюха. Па паліцах скрабатуха. Па сажалках рагатуха. Па елках скакуха. Праз даро- гу скок. А ты хто? — А я галодны воўк. Усіх вас паем.

Пачулі гэта камары, падняліся ўгору і паля- целі разам з каляскай. А галодны воўк паляскаў зубамі і пайшоў далей ні з чым.

Беларуская народная казка “Курачка-рабка”( 3-4 г.)

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

Ідзе воўк:

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як-жа нам ня плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

І воўк завыў.

Ідзе мядзьведзь:

— Воўк, чаго выеш?

— Як-жа мне ня выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць… А я брахаць ня ўмею, дык і завыў.

Выслухаў мядзьведзь казку і адарваў сабе хвост.

Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом.

«Коцік, пеўнік і лісіца» ( 4-5 г.)

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе. Кажа раз каток пеўніку: — Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў. Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць: — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы. А пеўнік на гэта: — Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам. — Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска. — А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок! Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі. Стаў пеўнік галасіць: Коціку-браціку, Мяне ліска схапіла, Зубамі крыльцы шчаміла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокія горы, У глыбокія норы! Ратуй мяне! Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў. — Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы. І ў другі раз прыбягае ліска. — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госьці з Замосьця, няма чым пірагі ў печ садзіць. — Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш. — Не, не, пеўнічку, далібо не абману. Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзьверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі.

Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік: Коціку-браціку, Мяне ліска схапіла, Зубамі крыльцы шчаміла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокія горы, У глыбокія норы! Ратуй мяне! Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску зь пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусьціла лісіца пеўніка ды ходу. Прывёў коцік пеўніка дахаты. Назаўтра йзноў кажа яму: — Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі йзноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе зьесьць. Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла. — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазьбіраць! Ідзі памажы. — Хлусіш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік. А ліска хітра сьмяецца ды кажа: — А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбіраць проса. — І сьхілілася за сьцяну. Выхінуўся пеўнік праз аконца, а ліска — хоп — за яго ды ў лес. Крычэў, крычэў пеўнік, але коцік яго ўжо не пачуў. Прыходзіць коцік дамоў, а ў хатцы нікога няма, і аконца адчынена. Здагадаўся коцік, што ліска такі схапіла пеўніка. Горка стала коціку. І пачаў ён у дарогу зьбірацца, пеўніка ратаваць.

Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапіў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў. Ішоў ды ішоў, ішоў ды ішоў, сустракае зайчыка. — Зайчык, зайчык! Ці ня бачыў ты ліскі бягучы, пеўніка нясучы? — Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла. А тым часам у лісчынай хатцы ўжо ў печы паліцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўніка рэзаць. Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі!

А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Ліска перапыніла работу на кухні. Пасылае старэйшую дачку Чучалку: — Паглядзі, Чучалка, што там за паніч пад варотамі пяе? Выйшла Чучалка, а коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі! А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Пасылае ліска сярэднюю дачку Пачучалку. — Схадзі, паглядзі, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавілася, мабыць, дужа важныя панічы прыехалі? Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі!

А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Адна тая Чучалка харошая, Другая Пачучалка прыгожая А трэйцяя меншая, Мабыць прыгажэйшая. Ліска аж аблізнулася, так спадабалася ёй каткова песьня. — Ідзі й ты, — кажа да меншай дачкі. — Пэўна там знатныя панічы прыехалі. Выбегла й трэйцяя дачка. А коцік — хапець — за яе ды ў торбу. Тады ў хату лісчыну ўбег ды закрычэў: — Гэй, ты, старая лісіца! Дзе пеўніка падзела? — А мой-жа ты, сакалочак! А мой-жа ты каласочак! А я й повідам ня бачыла, а я й почутам ня чула! Але коцік яшчэ мацней крыкнуў: — Аддай пеўніка, бо як бач сваіх дачок аглядаць ня будзеш! — І замахнуўся шабляю. Спалохалася лісіца. Пеўніка аддала, а сабе дачок забрала. З тэй пары разумнейшы стаў пеўнік. І сталі яны з коцікам дружна жыць. А ліска й дагэтуль сватоў чакае. Ніхто яе дачок замуж не бярэ, бо дужа-ж яны хітрыя.

Комментарии (1)

  1. Чеслава Николаевна

    Ответить

    Прочитала внучке. Если бы не Ваш сайт, даже и не задумывалась бы знакомить ребёнка с белорусскими произведениями. Благодарна.

Написать комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *