Обратная связь
“АДГАДАЙ, ЧЫЙ ГАЛАСОК?” (гуляем з дзецьмі 3-4 год)

Задача: развіваць увагу на слых, зоркавую памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок…
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў дарослы.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня.

“ШЭРЫ КОТ” (гуляем з дзецьмі 4-5 год)

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.
Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом (у калону). Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— Ёсць мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй!

Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.
Правілы гульні: дзеці павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «…разганю ўcix мышэй», вымаўляць тэкст дакладна і зразумела.

“ЗАМАРОЖАНЫЯ” (гуляем з дзецьмі 5-7 год)

Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп i напрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Дзед Мароз, Дзед Мароз
Бабу снежную прынёс,
Баба, баба, снегавуха,
Не хапай мяне за вуха!—

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца. Дзед Мароз бяжыць за імi i імкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.
Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi ў бaкi i не рухацца.