Обратная связь

Паважаныя бацькі! Запрашаем Вас разам з дзецьмі на “Моўную хвілінку”.
Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для развіцця беларускага маўлення дзетак, бо менавіта ў гэты прамежак жыцця фарміруецца цікавасць да моўных зносін на роднай мове. Прапанаваны моўны матэрыял можна выкарыстоўваць як для азнаямлення, так і для ўжывання падчас гульняў з малышамі, напрыклад у “Перакладыкі”.

ДЛЯ АКТЫЎНЫХ БАЦЬКОЎ: Вучым беларускія народныя гульні

Паважаныя бацькі! Даводзім да Вашага ведама, што ў нашым дзіцячым садку СЕРАДА — гэта беларускамоўны дзень. Усе заняткі, гульні, размовы праводзяцца на роднай мове. Далучайцеся да нас, размаўляйце з дзеткамі на роднай мове, знаёмцеся з беларускімі народнымі гульнямі. Паспрабуйце пагуляць у хаце. Прапануем Вашай увазе, паглядзець, як мы гулялі ў садку….



Подробнее

Падарожжа па родным краi

Вучым словы разам: ВОСЕНЬ, ЗІМА, ВЯСНА, ЛЕТА

восеньзима
весналето

Моўная хвіліна з Алесем Хітруном

Мы працягваем падарожжа па роднаму гораду на тэму “Беларусь-мая Радзіма, Лідчына-мой родны кут!”. З мэтай фарміравання ўяўленняў аб выдатных мясцінах і знакамітых людзях Лідчыны 19 ліпеня нашы выхаванцы наведалі дом Валянціна Таўлая па вуліцы Замкавай. Навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун арганізаваў і правёў з дзецьмі інтэрактыўны музейны занятак «Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам». Будзем ведаць Таўлая разам і вывучаць родную мову!
Подробнее

КАЗКІ для самых маленькіх

Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагу- лянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка: 50 — Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць? — Я муха-пяюха. А ты хто? — А я па паліцах скрабатуха.
Подробнее

ЧЫТАЕМ РАЗАМ З МАМАЙ I ТАТАЙ

Мышка, мышка, дзе была?», беларуская народная песенька (ад двух да трох гадоў)
— Мышка, мышка, дзе была?
— Далёка.
— Што рабіла?…
Читать подробнее